У Гомелі высвятляюць акалічнасці смерці 20-гадовага навучэнца дарожна-будаўнічага каледжа. Хлопца без прыкмет жыцця знайшлі ў прыбіральні інтэрната, піша Tut.by.

Трагедыя адбылася ўначы 13 лютага. Навучэнца трэцяга курса аддзялення «Электронныя вылічальныя сродкі» выявіў у пятлі сусед па пакоі.

Вядома, што малады чалавек родам з Калінкавічаў.

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць па факце смерці праверку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру