Расследаванне абставін заражэння дзіцяці ВІЧ у Пінску будзе максімальна аб'ектыўным, заявіў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша БЕЛТА.
«Мы вывучаем месца, дзе магло заразіцца дзіця. Расследаванне будзе максімальна аб'ектыўным, пра яго вынікі мы паведамім», — сказаў Уладзімір Каранік.