Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква працягне энергетычны дыялог з Беларуссю, нягледзячы на ​​эмацыйныя выказванні Аляксандра Лукашэнкі і пагрозы забіраць расійскую нафту, паведамляе ria.ru.

«Дыялог будзе працягвацца, тым больш што казалі пра тое, што, уласна, працягнуцца кантакты і беларускіх калег, і гэтак далей, непасрэдна з кампаніямі-пастаўшчыкамі нафты. Уласна, кіраўнікі дзяржаў вырашылі, што на ўзроўні кабінетаў, членаў кабінетаў, якія курыруюць пытанні двухбаковай інтэграцыі, яны будуць цяпер займацца прапрацоўкай тэмы паставак энергарэсурсаў», — сказаў Пяскоў журналістам.

«Часам там эмоцыі бяруць верх», — дадаў ён, каментуючы словы Лукашэнкі пра магчымасць адбору нафты з транзітнай трубы.

Ён падкрэсліў, што Масква вядзе перамовы з Мінскам па пастаўках энерганосьбітаў, зыходзячы з дасягнутых у Сочы дамоўленасцяў.

Лукашэнка паставіў ультыматум: калі не вырашыцца з нафтай, пачнём адбор з транзітнай трубы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0