Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу 2019-nCoV у Кітаі перавысіла 72 тыс. Яго ахвярамі сталі 1868 чалавек, паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя КНР.

За апошнія суткі на тэрыторыі краіны было выяўлена 1886 новых пацверджаных выпадкаў інфікавання, большасць з іх у правінцыі Хубэй. Ахвярамі віруса за 17 лютага сталі 98 чалавек.

Пры гэтым за мінулыя суткі 1701 чалавек выздаравеў і быў выпісаны з бальніц, а ў 27 908 пацыентаў, якія праходзілі абследаванне на прадмет выяўлення віруса, ён выяўлены не быў.

Усяго вылечыліся 12 552 пацыентаў, а колькасць тых, хто прайшоў абследаванне па ўсёй краіне, амаль дасягнула 561 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0