Фота з інстаграма

Фота з інстаграма

Заснавальнік кампаніі Amazon Джэф Безас, які лічыцца самым багатым чалавекам у свеце, стварыў фонд па барацьбе са зменай клімату. Пра гэта ён напісаў у сваім Instagram.

Мільярдэр адзначыў, што змяненне клімату з'яўляецца «самай вялікай пагрозай для нашай планеты». Ён мае намер выдзеліць «Фонду Зямлі Безаса» 10 мільярдаў даляраў. Сродкі з фонду будуць выдзяляцца навукоўцам, актывістам і няўрадавым арганізацыям, якія працуюць над гэтай праблемай. Безас пачне выдаваць гранты летам.

Таксама мільярдэр звярнуўся да буйных і невялікіх кампаній, урадаў розных дзяржаў, міжнародных арганізацый і простым людзям з заклікам змагацца са змяненнем клімату. «Зямля — ​​гэта тое, што нас усіх аб'ядноўвае — давайце абараняць яе разам», — сказаў Безас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0