У Гомелі памёр Мікалай Валодзін, дырэктар Гомельскага дзяржаўнага педкаледжа імя Выгоцкага, у якім у снежні супраць аднаго з педагогаў узбунтаваліся навучэнцы, піша Tut.by.

Мікалай Валодзін памёр у нядзелю ў бальніцы, дзе яму рабілі аперацыю, распавялі ў педкаледжы. Яму было 64 гады. Каледж ён узначальваў 16 гадоў.

Навучэнцы аддзялення «Пачатковая адукацыя» з Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Выгоцкага ў снежні абвінавацілі свайго выкладчыка па педагогіцы ў паборах. Будучыя настаўнікі малодшых класаў сцвярджалі, што на працягу доўгага часу выкладчык патрабавала аплачваць заняткі, здаваць грошы на корм для катоў і сабак, а яшчэ расказвалі пра нестандартныя метады работы педагога.

З тых часоў міліцыя праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0