У чэрвені 2019 года прэзідэнт Егіпта прыязджаў у Мінск, president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка адправіўся з афіцыйным візітам у Егіпет. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
У Каіры Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць рэалізацыю бягучых дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту егіпецкага лідара ў Мінск летам 2019 года, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін.
У Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны шэраг сустрэч і наведванне сумесна з Абдэль Фатахам ас-Сісі новай адміністрацыйнай сталіцы Егіпта, якая будуецца за 45 км на ўсход ад Каіра.
Паралельна візіту кіраўніка дзяржавы ў Каіры пройдзе пасяджэнне беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва.





