Узброеныя фармаванні так званай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР) пачалі наступ паблізу населеных пунктаў Новаташкоўскае, Арэхава, Крымскае і Хутар Вольны. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе прэс-служба Аперацыі аб'яднаных сіл (ААС).

Паводле звестак украінскага камандавання, ваенныя ЛНР паспрабавалі прарвацца праз лінію судакранання. Узброеныя сілы Украіны панеслі страты, паведамілі ў ААС.

«Акупанты вядуць абстрэлы па нашых абаронцах з забароненага мінскімі дамовамі ўзбраення. Вораг прымяняе мінамёты калібра 120 мм. Таксама праціўнік вядзе агонь з гранатамётаў розных сістэм і буйнакаліберных кулямётаў», — заявілі ў ААС, дадаўшы, што страты супраціўніка ўдакладняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0