Грушаўскі сквер у Мінску павінен быць захаваны. Пра такое рашэнне кіраўніка дзяржавы БелТА распавяла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы спікер верхняй палаты парламента, якая таксама з'яўляецца ўпаўнаважаным па Мінску, глыбока ўнікла ў сутнасць пытання, сустрэлася з адміністрацыяй Маскоўскага раёна, забудоўшчыкамі і мясцовымі жыхарамі, уважліва выслухала усе пункты гледжання і аргументы бакоў, гаворыцца ў паведамленні.

«Я распавяла кіраўніку дзяржавы, як развіваецца сітуацыя, і ён прыняў рашэнне, што Грушаўскі сквер павінен быць захаваны. Забудова і добраўпарадкаванне будуць весціся так, каб ён ні ў якім разе не пацярпеў. Лукашэнка надае вялікую ўвагу пытанням экалогіі, асабліва актуальная гэтая тэма для такога мегаполіса, як Мінск», — распавяла Наталля Качанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0