Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца сёння з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынёй праўлення НК «Раснафта» Ігарам Сечыным, паведамляе БЕЛТА.

«Раснафта» — лідар расійскай нафтавай галіны і найбуйнейшая публічная нафтагазавая карпарацыя свету.

Як паведамлялася, кантракты на пастаўку ў Беларусь расійскай нафты завяршыліся 31 снежня 2019 года. З тых часоў бакі вядуць перамовы аб іх падаўжэнні. З 4 студзеня за пастаўкі сыравіны ў краіну аднавілі падкантрольныя расійскаму бізнэсмену Міхаілу Гуцэрыеву кампаніі «РуссНефть» і «Нефтиса».

Акрамя таго, першая партыя нарвежскай нафты паступіла 26 студзеня на НПЗ «Нафтан».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?