Здарэнне адбылося 17 лютага каля 14.30 на адной з малочна-таварных ферм Карэліцкага раёна, паведамляе СК. Падчас абслугоўвання абсталявання па скрэперным гноевыдаленні быў смяротна траўмаваны 58-гадовы слесар.

Вядома, што мужчына парушыў тэхніку бяспекі, ён паспрабаваў дастаць свой мабільны тэлефон, які ўпаў у барабан, што працаваў. Руку зацягнула і заціснула элементамі абсталявання, гэта і прывяло да смяротнага траўмавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0