Аб неабходнасці з'явіцца ў ваенкамат маладому чалавеку адпраўлялі павесткі, паведамленні ў месенджары. Яму тэлефанавалі. Аднак гамяльчанін ўсе гэтыя спробы ігнараваў, паведамляе sb.by

Больш за тое, ён не з'яўляўся па месцы жыхарства, хаваючыся ў сяброў і знаёмых. Як сказаў юнак на судзе, баяўся, маўляў, наступстваў. Па факце ўхілення ад прызыву была заведзена крымінальная справа.

Гамяльчук паўстаў перад судом Навабеліцкага раёна. Ён асуджаны на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду.

Менавіта такое пакаранне запатрабаваў пракурор. Судовы працэс прайшоў у адкрытым фармаце. На яго ў выхаваўчых мэтах запрасілі шаснаццацігадоваых дзяцей, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа, а таксама прызыўнікоў раёна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру