Пуцін падпісаў указ аб адстаўцы Уладзіслава Суркова з пасады памочніка прэзідэнта Расіі. Указ падпісаны больш чым праз тры тыдні пасля таго, як стала вядома пра адыход Суркова з дзяржслужбы.

У апошні час Суркоў курыраваў у Крамлі ўкраінскі напрамак.

Цяпер адносіны Расіі з Украінай у распараджэнні Дзмітрыя Козака, які не трапіў у склад новага ўрада і стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Суркоў не ўпершыню пакідае дзяржслужбу. З 1999 па 2011 год ён быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Крамля, а ў канцы 2011-га стаў віцэ-прэм'ерам. У маі 2013 года ён сышоў з пасады «па ўласным жаданні», але ўжо праз чатыры месяцы вярнуўся на службу, стаўшы памочнікам прэзідэнта Расіі па пытаннях развіцця Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў верасні 2013 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру