У аўторак прайшлі два матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
«Атлетыка» на сваім полі мінімальна перамог «Ліверпуль» 1:0. Адзін гол забіў у пачатку гульні Сауль.
А вось «Барусія» на сваім полі выйграла ў ПСЖ — 2:1. Дублем адзначыўся 19-гадовы нарвежац Эрлінг Холанд.
Восенню ён гуляў у Лізе чэмпіёнаў за «Зальцбург», дзе забіў 8 мячоў у сезоне ЛЧ 2019/2020. Эрлінг забівае ў шасці матчах з сямі.
Сёння гуляюць «Аталанта» — «Валенсія», «Тотэнхем» — «Лейпцыг».





