З ахопленага каранавірусам лайнера Diamond Princess знялі каранцін, пасажыры пачалі сыходзіць на бераг у Японіі.
Першымі з судна выпускаюць пажылых людзей. Ля берага пасажыраў чакаюць аўтобусы. Лайнер павінны пакінуць каля 500 чалавек, у якіх не выявілі інфекцыю.
Раней планавалася, што ўсе здаровыя пасажыры пакінуць судна на працягу двух дзён з 19 па 21 лютага пасля двухтыднёвага каранціну.
18 лютага паведамлялася, што на Diamond Princess колькасць інфікаваных пасажыраў вырасла на 88 і склала 542 чалавекі.





