Такую думку выказаў галоўны рэдактар «Эха Масквы» Аляксей Венядзіктаў у праграме «Особое мнение», каментуючы візіт кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына ў Мінск.

«Напярэдадні Сечын сустракаўся з Пуціным. Гэта азначае, што Сечын атрымаў даручэнне. Мы ведаем, што галоўным публічным аперацыйным пытаннем з'яўляюцца пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь, — сказаў Венядзіктаў. 

— Напярэдадні кіраўнік «Раснафты», якая пастаўляла ў мінулым годзе 50% усёй нафты, што ішла ў Беларусь, сустракаецца з прэзідэнтам РФ, потым сядае ў самалёт і ляціць да Аляксандра Лукашэнкі. Відавочна даручэнне. (…) Ён яму павёз тое рашэнне, што Пуцін пасля сустрэчы з Лукашэнкам [у Сочы] прыняў.

Ён яму прывёз рашэнне Пуціна. І мы сёння, заўтра даведаемся, якое рашэнне Пуціна ў адносінах да Беларусі і да нафтавага пытання. Ніякага няма Сечына, гэта можа быць Сечын або Млечын.

Каму будзе даручэнне, той з ім і паедзе».

Сустрэча Лукашэнкі і Сечына прайшла 18 лютага, але падрабязнасцяў няма.

 Масква і Мінск не дамовіліся аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2020 годзе. У выніку ў студзені-лютым нафту ў Беларусь пастаўлялі толькі кампаніі Міхаіла Гуцэрыева, якога звязваюць сяброўскія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам.

Згодна з індыкатыўным балансам, Расія можа паставіць у Беларусь 24 млн тон нафты, гэта значыць 2 млн у месяц. У студзені было пастаўлена 500 тысяч тон. Таму, сказаў Лукашэнка, калі з Расіі не будзе пастаўлена нафта ў патрэбных аб'ёмах, Беларусь можа пачаць адбор нафты з транзітнай «трубы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0