Белстат абвясціў дату прэзентацыі вынікаў Перапісу-2019.
На сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра адзначаецца, што 20 лютага (чацвер) пройдзе прэс-канферэнцыя «Аб першых звестках перапісу насельніцтва, што прайшоў у 2019 годзе».
Вынікі перапісу прадставяць старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Іна Мядзведзева і яе намесніца Жанна Васілеўская.
Перапіс насельніцтва праходзіў у кастрычніку. Адна з інтрыг у тым, колькі чалавек назвалі беларускую мову роднай (засвоенай першай у дзяцінстве) і колькі чалавек сказалі, што карыстаюцца беларускай.





