У міліцыю звярнулася 41-гадовая мінчанка, якая паведаміла пра тое, што з рахунку, адкрытага на імя яе памерлага брата, пасля яго смерці былі спісаныя грошы (1800 рублёў). Жанчына распавяла, што выявіла факт спісання пасля прыняцця спадчыны, паведамляе сталічная міліцыя.

Міліцыя хутка выявіла, што грошы здымаў 55-гадовы сябар памерлага.

Пазней, будучы ў статусе затрыманага, ён прызнаўся, што незадоўга да сваёй смерці сябар папрасіў яго схадзіць у краму, каб набыць прадукты, і даў банкаўскую картку і паведаміў PIN-код.

Мінчук пасля наведвання крамы банкаўскую картку не вярнуў, а праз некаторы час пасля смерці таварыша вырашыў ёй скарыстацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0