Symbal.by да Дня роднай мовы прэзентаваў беларускамоўную версію песні з серыяла Netflix «The Witcher» («Вядзьмар»). Яе запісаў народны ансамбль БДУ «Тутэйшая Шляхта», у іх выкананні песня атрымала назву «Ведзьмару дайце талер».

Месяц таму гурт выклаў дэма-версію песні ў жывым выкананні, відэа за некалькі дзён набрала больш за 20 тысяч праглядаў і сотні пазітыўных водгукаў, але былі і нараканні, што запіс не якасны і не ўсе словы чутны.

Пры падтрымцы Symbal.by ансамбль «Тутэйшая Шляхта» запісаў студыйную версію песні і зняў кліп у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0