Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт плануе павысіць цэны на адукацыю з 1 сакавіка прыблізна на 12%. У прэс-службе БДУ Радыё Свабода растлумачылі, што робяць гэта «дзеля прывядзення іх у адпаведнасць з рэальнымі выдаткамі».
Паводле прэс-службы БДУ, тым, хто ўжо заплаціў за навучанне, зробяць пераразлік за чатыры месяцы, якія застануцца да канца навучальнага года.
«Як толькі іх палічаць і пацвердзяць, гэтыя цэны будуць афіцыйна разьмешчаныя на сайце ўніверсітэта ў раздзеле «Платныя паслугі», — сказалі ў прэс-службе.
На розных факультэтах і спецыяльнасцях БДУ навучанне падаражэе недзе на 400-500 рублёў у год.
Іншыя ўніверсітэты Беларусі не абвяшчалі пра павышэнне цэн на навучанне.





