Звычайна сезон кляшчоў пачынаецца ў красавіку, на поўдні краіны — у сакавіку. Але ў гэтым годзе не было зімы. Таму кляшчы сядаюць на людзей і жывёл нават цяпер, у лютым.
Кляшчы пачынаюць актыўнічаць, калі дзённыя тэмпературы падымаюцца вышэй +5ºС.
Калі наведваеце лес, гуляеце ў хмызняку, высокай траве, выбірайце максімальна закрытую вопратку. Перад паходам скарыстайцеся антыкляшчовымі аэразолямі.
Калі вярнуліся дахаты, важна агледзець вопратку і адкрытыя ўчасткі цела. Калі клешч усё ж прысмактаўся, трэба як мага хутчэй звярнуцца да лекара, каб атрымаць эфектыўнае прафілактычнае лячэнне ў першыя 72 гадзіны.
Кляшчы пераносяць барэліёз Лайма (часта) і энцэфаліт (радзей, але небяспечней).





