У Мінску да ратавальнікаў звярнуліся бацькі і папрасілі дапамагчы зняць з ног дзіцяці кайданкі, паведамляе прэс-служба МНС.

Чатырохгадовы хлопчык гуляў з алюмініевымі кайданкамі, надзеў іх на ногі і сціснуў. Бацькі спрабавалі зняць іх самі, але нічога не выйшла. На дапамогу паклікалі ратавальнікаў.

Спецабсталяванне напалохала дзіця, хлопчык заплакаў. Тады работнікі МНС вырашылі выкарыстоўваць прасцейшыя інструменты, каб не палохаць хлопчыка. За 15 хвілін, з дапамогай напільніка і абцугоў, кайданкі перарэзалі.

У МНС дадаюць, што пасля гэтага дзіця усміхнулася і сказала: «Вырасту і пайду працаваць выратавальнікам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0