У міліцыю звярнуўся жыхар Давыд-Гарадка (Столінскі раён): з гаспадарчай пабудовы ля яго дома скралі чатырох гусакоў, паведамляе абласная міліцыя.
Праваахоўнікі хутка знайшлі зламысніка: гэта быў 44-гадовы жыхар раёна.
Мужчына распавёў, што ведаў пра наяўнасць птушак, таму ўначы пракраўся ў двор і не паверыў свайму шчасцю, калі выявіў незамкнёныя дзверы хлява. Пасля чаго забраў гусей і збег. Птушак гаспадару не вярнулі, бо іх з'елі.





