У Магілёве скралі аўтамабіль «ВАЗ». Як аказалася, да крадзяжу датычны два маладыя чалавекі 17-ці і 19-ці гадоў, паведамляе МУС.

Спачатку хлопцы спрабавалі завесці чужы «ВАЗ», прыпаркаваны па вуліцы Бялыніцкага-Бірулі, але ў іх не атрымалася. Праз некаторы час, заўважыўшы аналагічную машыну на вуліцы Куляшова, яны ўсё ж ажыццявілі свой план — дрыфтавалі на стаянцы так, што ледзь не знеслі кіёск. У выніку аўтамабіль вылецеў у кювет, дзе яго і пакінулі.

На маладзёнаў завялі крымінальную справу. Спраўнае аўто вярнулі ўладальніку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?