За спробу даць хабар для арганізацыі кантрабанды тытуню беларус, затрыманы на ўкраінска-беларускай мяжы, можа быць асуджаны на тэрмін да 8 гадоў пазбаўлення волі, піша «Радыё Свабода».

Грамадзянін Беларусі дамовіўся з украінскім памежнікам аб увозе ва Украіну вялікай партыі цыгарэт за хабар у памеры 7,5 тысячы грыўняў (больш за 300 даляраў у эквіваленце), але пры перадачы першай часткі грошай ён быў затрыманы. Другую частку ён абяцаў перадаць пасля рэалізацыі цыгарэт на ўкраінскай тэрыторыі, калі будзе вяртацца ў Беларусь.

Перадаючы хабар, беларус зразумеў, што яго затрымліваюць, і спрабаваў уцячы. Гэта прывяло да жорсткага затрымання:

Інцыдэнт адбыўся на ўкраінскім памежным пасту «Гарадзішча» ў Дубровіцкім раёне Ровенскай вобласці.

Грамадзянін Беларусі схаваў пад абшыўку ў салоне свайго аўтамабіля 2160 пачак цыгарэт. Як паведамілі ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, у дачыненні да беларуса завялі крымінальную справу па факце спробы даць хабар службовай асобе. Паводле ўкраінскага заканадаўства такія дзеянні караюцца пазбаўленнем волі ад 4 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.

Адначасова следчыя рэгіянальнай паліцыі правялі шэраг ператрусаў у месцах, куды беларус планаваў даставіць тытунь. У некалькіх з іх знайшлі цыгарэты беларускай вытворчасці без акцызных марак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0