Расійскі бок прапанаваў Беларусі зніжаць прэміі па цэнах на нафту, якая пастаўляецца ў краіну, прыкладна на $2 за тону кожны год, гэта значыць прапарцыйна зніжэнню экспартнай пошліны. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, паведамілі РБК у прэс-службе ведамства.

«Прапанаваны падыход, які ўлічвае зніжэнне экспартнай пошліны. <…> Гэта дасць магчымасць часткова кампенсаваць эфект ад змяншэння экспартнай пошліны», — сказаў Новак, дадаўшы, што Мінск ужо ведае пра гэта.

У пятніцу, 21 лютага, Аляксандр Лукашэнка расказаў пра «нечаканую прапанову» Уладзіміра Пуціна па нафце. Паводле яго слоў, Пуцін прапанаваў выплаціць Мінску кампенсацыю ў памеры да $ 300 млн за страты, якія Мінск панёс з-за падатковага манеўру. Страты Беларусі ад падатковага манеўру ў 2020 годзе Лукашэнка сёння ацаніў у $ 420-430 млн пры аб'ёмах пастаўкі расійскай нафты 24 млн т штогод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0