Амерыканская газета The Washington Post паведамляе, што Расія хоча падтрымаць на выбарах прэзідэнта ЗША левага кандыдата Берні Сандэрса.

У той жа час выданне не паведамляе, якія канкрэтна крокі Расія хоча зрабіць для дапамогі Сандэрсу.

Гэтую інфармацыю паведамілі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Сам Сандэрс востра адрэагаваў на гэта паведамленне:

— Маё пасланне Пуціну яснае: трымайцеся падалей ад амерыканскіх выбараў, — заявіў Сандэрс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0