На вуліцы Стэфаніі Станюты ў Мінску з'явіўся помнік сербскаму бізнэсмену Срэцену Карычу — аднаму з заснавальнікаў бізнэс-імперыі BK Group, у склад якой уваходзіць кампанія Dana Holdings, што забудоўвае Мінск высакашчыльным жыллём. Манумент усталяваны ў закрытым катэджным пасёлку на беразе Цнянскага вадасховішча, дзе жывуць топ-менеджары дэвелаперскай кампаніі і іх сваякі. Пра з'яўленне помніка паведаміў сваім падпісчыкам у Facebook Багалюб Карыч — адзін з уладальнікаў Dana Holdings. На відэа звярнуў увагу Onliner.

Помнік паставілі на ахоўнай тэрыторыі пасёлка.

На помніку высечаны гады жыцця бізнэсмена і герб радавой сям'і Карыч.

Браты Карычы сярод найбуйнейшых у Беларусі дэвелапераў. Іх кампанія Dana Holdings займаецца забудовай многіх раёнаў Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0