Сітуацыя ў сірыйскай правінцыі Ідліб можа справакаваць міграцыйны крызіс у Еўропе. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Макрон, перадае AFP.

Макрон заклікаў лідараў Германіі, Расіі і Турцыі як мага хутчэй правесці саміт для абмеркавання сітуацыі ў Сірыі.

Байцы сірыйскай апазіцыі, якіх падтрымлівае Турцыя, пачалі наступ у Ідлібе 20 лютага. Армія Турцыі нанесла артылерыйскія ўдары па пазіцыях урадавых войскаў Сірыі.

Затым расійскае войска нанесла ўдар па пазіцыях сірыйскай апазіцыі.

Пазней Анкара заявіла, што ўзброеныя сілы Сірыі нанеслі ўдары па пазіцыях турэцкай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0