Кіраўнік БТ Іван Эйсмант у праграме «Клуб рэдактараў» высмеяў беларускі класічны правапіс (тарашкевіцу), якім карыстаецца «Радыё Свабода».
Эйсмант у эфіры цытаваў артыкул «Радыё Свабода», які быў прысвечаны Беларускай АЭС.
«Мы павінны размаўляць не» з Мінскам…«Не з Менскам» — тут напісана… «А з ЗША і ЭЗ»… Тут такая беларуская мова, я нават не ведаю, як яе назваць. У школе мяне іншай мове вучылі. Не ведаю: тут столькі мяккіх і цвёрдых знакаў пасля кожнай літары!» — сказаў Эйсмант па-руску.
«Ну гэта, канешне, не беларуская мова — я не ведаю, на якой гэта напісана», — дадаў кіраўнік БТ.