22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» арганізавала маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст» да Міжнароднага дня роднай мовы.
Падчас свята працавала шмат пляцовак, у тым ліку дзіцячая пляцоўка «Дуду», якую арганізавала «Наша Ніва».
Глядзіце ў фотарэпартажы Надзеі Бужан, як прайшло гэтае маштабнае свята.
На падворку з ежай.
Чырвоны Крыж праводзіў майстар-клас па навыках аказання першай дапамогі.
Тут можна было купіць паесці.
Букмекерская кантора «Leon» арганізавала гульню. Людзі лавілі грошы і за іх потым маглі набыць падарункі.
Дзеці глядзяць інтэрактыўную гульню-спектакль.
Дзіцячая пляцоўка з прэзентацыяй часопіса «Дуду». Трэцяя справа з жанчын — Вольга Севярынец з сынам.
Віталь Гуркоў праводзіць майстар-клас.
За сталамі кніганошаў.
Дзіцячая пляцоўка з прэзентацыяй часопіса «Дуду». Аўтар «Пластыляндыі» Алесь Кудрыцкі вучыў ляпіць.
Журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч быў мадэратарам дыскусіі «Беларуская мова і бізнэс».
Прыйшлі на свята і палітыкі: Павел Севярынец і Рыгор Кастусёў.