Расія стаіць за маштабнай кампаніяй па дэзінфармацыі сітуацыі вакол каранавіруса, піша AFP са спасылкай на амерыканскія крыніцы.

Тысячы звязаных з Расіяй акаўнтаў у Twitter, Facebook і Instagram распаўсюджваюць дэзінфармацыю пра вірус COVID-19, накіраваную супраць Злучаных Штатаў.

Фэйкі ствараюцца на англійскай, французскай, іспанскай, італьянскай і нямецкай мовах, а сярод тэорый, што распаўсюджваюцца расіянамі, — ідэя аб тым, што вірус быў створаны ЗША для «вядзення эканамічнай вайны з Кітаем».

Таксама адзін з месэджаў кампаніі — што COVID-19 нібыта з'яўляецца «біялагічнай зброяй ЦРУ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0