У Маскве таксіст забраў ва ўраджэнкі Беларусі пашпарт, тэлефон, перавёў сабе грошы праз мабільнае прыкладанне, а затым збіў пацярпелую. Пра гэта паведамляе lenta.ru.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне Замаскварэчча. Вядома, што таксіст таксама забраў у беларускі іншыя дакументы. Жанчына звярнулася ў паліцыю, аднак не змагла паведаміць ўсе дэталі таго, што адбылося, з-за моцнага ап'янення.

Стан пацярпелай вызначаюць дактары, па факце нападу праводзіцца праверка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0