З-за ўспышкі новага каранавіруса ў краіне ўлады Італіі вырашылі адмяніць апошнія дні Венецыянскага карнавала. Пра гэта паведаміў кіраўнік вобласці Лука Дзая, перадае Reuters.

«З вечара [23 лютага] да 1 сакавіка ўключна будзе ўведзена забарона на Венецыянскі карнавал і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку спартыўныя», — заявіў Дзайя.

Раней ён пацвердзіў першыя два выпадкі гібелі ад каранавіруса ў Венецыі. Ад ускладненняў, выкліканых ім, у Ламбардыі і Венецыі загінулі пажылыя мужчына і жанчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?