Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас выступу на ўрачыстым канцэрце ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы з нагоды Дня абаронцы Айчыны распавёў пра планы аснашчэння арміі і флоту найноўшым узбраеннем. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што расійскія войскі атрымаюць самую сучасную зброю, у тым ліку лазерныя і гіпергукавыя комплексы. «Мы будзем і далей дамагацца, каб наша армія і флот станавіліся ўсё больш сучаснымі, а значыць — будзем умацоўваць патэнцыял стратэгічных сіл, накіроўваць ва ўсе віды і роды войскаў найноўшае ўзбраенне і тэхніку, у тым ліку лазерныя, гіпергукавыя комплексы, высокадакладныя сістэмы», — сказаў Пуцін.

Таксама прэзідэнт падкрэсліў, што многія ўзоры расійскіх узбраенняў не маюць аналагаў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0