На таргах у Мінску 24 лютага даляр вырас на 0,0126 да 2,2246 беларускага.

Гэта чарговы рэкорд.

У пятніцу амерыканская валюта абнавіла гістарычны максімум, што трымаўся з 10 лютага 2016 года, падаражэўшы да 2,2120 рубля (10.02.2016 максімум складаў 2,2069).

Еўра вырас на 0,0180 да 2,4065.

Расійскі рубель падае на 0,0212 да 3,4189 за 100 адзінак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна