Фота Волі Афіцэравай
Намінальны налічаны сярэдні заробак (г. зн. «бруднымі», да выплаты падаткаў) у студзені склаў 1118,1 рубля, паведамляе Белстат. Чыстымі такі заробак — 961,56 рубля.
У снежні 2019 года заробак да выплаты падаткаў складаў 1238,7 рубля, а ў лістападзе — 1113,1 рубля.
За снежань заробкі заўсёды большыя за кошт дадатковых выплат і прэмій пры канцы года.
1 118,1 рубля — гэта 502 даляры па стане на 24 лютага, або 528 даляраў, калі браць сярэдні курс амерыканскай валюты за студзень.





