Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае ў вандроўку «Абарончыя храмы» з беларускамоўным гідам Паўлам Каралёвым.
Мы наведаем абарончыя цэрквы ў Ішкалдзі, Сынкавічах і Навагрудку. Таксама па дарозе завітаем у славуты Жіровіцкі манастыр, якому сёлета спаўняецца 500 год.
Цана ўдзелу ў вандроўцы: 50 рублёў (абед па жаданні, аплачваецца дадаткова). Больш інфармацыі пра вандроўку на tour-belarus.by.
У вёсцы Ішкалдзь пабачым гатычны касцёл Найсвяцейшай Тройцы XV стагоддзя. Гэта найстарэйшы касцёл у Беларусі, які да нашых часоў захаваў першапачатковы знешні выгляд.
У Жыровічах наведаем славуты Свята-Успенскі манастыр. Колісь ён быў базылянскім, а цяпер належыць праваслаўнай царкве. Сёлета манастыру спаўняецца 500 год — гэта дата значная не толькі для Жыровічаў, але і для ўсіх праваслаўных вернікаў.
У вёсцы Сынкавічы мы наведаем царкву Святога Арханёла Міхаіла (Міхайлаўскую царкву) XIV — XV ст. Гэта найстарэйшая праваслаўная царква Беларусі пабудаваная ў гатычным стылі. З улікам архітэктурных асаблівасцяў яе стыль называюць «беларускай царкоўнай готыкай».
Наступным нашым прыпынкам будзе Навагрудак. Там мы наведаем Барысаглебскую царкву XVI стагоддзя. За чатырыста год яна значна змяніла аблічча, але і сёння можна заўважыць яе першапачатковыя гатычныя элементы.
Запісвайцеся, не губляйце часу!
Пра іншыя вандроўкі чытайце на сайце (цісніце на «Туры»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Шукайце нас у сацсетках:
або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713





