Паліцыя германскай федэральнай зямлі Гесэн адкарэктавала з 35 да 60 колькасць пацярпелых у выніку інцыдэнту на карнавале ў горадзе Фолькмарзен. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у аўторак паведамленні праваахоўных органаў у твітары, піша ТАСС.
«Колькасць пацярпелых вырасла амаль да 60», — адзначылі ў паліцыі. Сярод іх як мінімум 18 дзяцей. 35 чалавек застаюцца ў бальніцах.
Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак каля 16:45. Па словах відавочнікаў, кіроўца легкавога аўтамабіля аб'ехаў агароджу, наўмысна накіраваў машыну на групу ўдзельнікаў карнавалу і націснуў на газ. Аўтамабіль праехаў некалькі дзясяткаў метраў у натоўпе, пакуль не спыніўся.
Падазраваны — 29-гадовы мясцовы жыхар — быў затрыманы на месцы. Генпракуратура распачала справу па падазрэнні ў замаху на забойства.
Яго матывы пакуль невядомыя