У судзе Столінскага раёна абвясцілі прысуд па крымінальнай справе аб махлярстве ў буйным памеры і падбухторванні да дачы хабару, піша БелТА.

Абвінавачаным па крымінальнай справе праходзіў былы супрацоўнік міліцыі. Згодна з матэрыяламі справы, мужчына прапанаваў знаёмаму дапамогу ў спыненні крымінальнага пераследу яго сына. Ён намякаў на сувязі ў праваахоўных органах, паколькі ў свой час займаў розныя пасады ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Загадзя не маючы намеру выканаць абяцанае, завалодаў $5 тысячамі на падставе перадачы службовым асобам праваахоўных органаў за спрыяльнае вырашэнне пытання. Акрамя таго, фігурант схіляў пацярпелага да перадачы праз яго ў якасці хабару яшчэ $10 тыс.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве) у буйным памеры, а таксама падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем звання «падпалкоўнік міліцыі». У даход дзяржавы з яго будзе спагнана Br5,2 тыс.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0