Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў Алену Купчыну ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славеніі, а таксама Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ). Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 25 лютага, піша БелТА.

Алена Купчына працягне працу ў Вене ў якасці каардынатара дзейнасці АБСЕ па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі — дырэктара Дэпартамента па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі Сакратарыята АБСЕ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0