У ноч на 25 лютага ў адным з забаўляльных цэнтраў Магілёва 21-гадовы мантажнік нанёс траўмы прыбіральшчыцы, паведамляе міліцыя.
П'яны мужчына чапляўся да незнаёмых людзей і абражаў іх. Абразіў ён у тым ліку і прыбіральшчыцу ўстановы, якой магілёвец «прадэманстраваў, што бывае за дрэнную ўборку»: спачатку аблаяў нецэнзурнай лексікай, а затым штурхнуў. Жанчына атрымала закрыты пералом са зрушэннем.
Хулігана затрымалі.