Беларускія НПЗ працягваюць работу з загрузкай каля 50%, за студзень-люты перапрацоўка нафты склала каля 1,8 млн тонаў, паведаміў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, піша interfax.by.

Фота: Надзея Бужан

Фота: Надзея Бужан

«На сёння нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць прыкладна на палову ад сваёй магутнасці. Пры гэтым забяспечваецца надзейна ўнутраны рынак, мы не бачым нейкіх перадумоў, каб у нас узнікла сітуацыя з перарываннем паставак нафтапрадуктаў. Сітуацыя стабільная і прагназуемая», — сказаў Сізоў журналістам у аўторак у Мінску.

«Перапрацоўка нафты на абодвух заводах складзе па 900 тысяч тон штомесяц. За два месяцы — прыкладна за 1,8 млн тон», — удакладніў намеснік кіраўніка канцэрна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0