Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абвінаваціў Іран і Кітай у цэнзуры і спробах утаіць рэальны маштаб распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе AP.

Дзяржсакратар ЗША раскрытыкаваў Пекін за выгнанне з краіны трох журналістаў Wall Street Journal і заявіў, што свабодная прэса неабходная, каб забяспечыць грамадства дакладнай інфармацыяй пра вірус.

Што тычыцца Ірана, які цяпер займае другое месца па колькасці хворых пасля Кітая, Пампеа сказаў, што ЗША «глыбока занепакоеныя» тым, што ўрад, «магчыма, утаіў важныя звесткі пра ўспышку хваробы».

«Усе краіны, у тым ліку Іран, павінны расказаць праўду пра каранавірус і супрацоўнічаць з міжнароднымі арганізацыямі па аказанні дапамогі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0