Як паведамлялася ўчора, Беларусь падпісала пратакол з Расіяй аб кампенсацыі за брудную нафту, якая апынулася ў трубаправодзе «Дружба» ўвесну 2019 года, з разліку $15 за бараль, заявіў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

Гаворка ідзе пра кампенсацыю за 563 тыс. т нафты, якую паспеў перапрацаваць Мазырскі НПЗ, растлумачыў РБК прадстаўнік «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка. Такім чынам, Беларусь можа атрымаць ад «Транснафты» $61,6 млн (4 млрд расійскіх руб. па курсе ЦБ). Гэта максімальная кампенсацыя за пастаўкі бруднай нафты, перамоваў аб дадатковых выплатах «Белнафтахім» не вядзе, дадаў Цішчанка. Раней пасол Беларусі ў Маскве Уладзімір Сямашка заяўляў, што Беларусь разлічвае на кампенсацыю страт у памеры каля $70 млн.

Пры гэтым «Белнафтахім» працягвае перадачу «Транснафты» тэхнічных дакументаў з пацвярджэннем паломкі абсталявання з-за бруднай нафты, удакладніў прадстаўнік «Белнафтахіма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0