Мінфін РФ не рыхтуе прапаноў аб кампенсацыі нафтавага падатковага манеўру Беларусі, заявіў журналістам статс-сакратар — намеснік кіраўніка ведамства Аляксей Сазанаў, паведамляе Interfax.by
«Мы нічога не рыхтуем», — сказаў ён у адказ на просьбу пракаментаваць заяву Аляксандра Лукашэнкі.
У пятніцу кіраўнік Беларусі, спасылаючыся на тэлефонную размову з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведаміў, што Расія кампенсуе Мінску $300 млн за кошт прэмій нафтавым кампаніям.
«Нічога не ведаю. Калі гэта прэмія нафтавым кампаніям, то гэта трэба нафтавыя кампаніі спытаць», — сказаў Сазанаў.





