Першы выпадак заражэння каранавірусам выяўлены ў Грэцыі, паведамляе мясцовае тэлебачанне.

Заражэнне выяўлена ў Салоніках у 38-гадовай жанчыны, якая прыехала з Італіі.

Паводле заявы ведамства, жанчына была змешчаная ў бальніцу ў Салоніках, а ўсе, хто кантактаваў з ёй у апошнія дні, былі добраахвотна ізаляваныя.

У краінах Еўропы выпадкі заражэння зафіксаваныя ў Італіі (322), Іспаніі, Францыі, Бельгіі, Румыніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Харватыі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Швецыі, Фінляндыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0