Нафту без прэміі будуць пастаўляць у Беларусь яшчэ 5 расійскіх кампаній. Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, перадае БелТА.
«Гэтыя 5 кампаній — новыя пастаўшчыкі, з якімі мы яшчэ не працавалі. Гэта значыць разам з «Сафмарам» на I квартал у нас 6 кампаній, якія будуць з намі працаваць па рынкавай цане без прэміі», — сказаў Аляксандр Цішчанка.
Фота Надежі Бужан.





