Сустаршыня БХД, пісьменнік Павел Севярынец 25 лютага правёў сустрэчу з грамадскасцю ў Гомелі. На мерапрыемства ў абласным цэнтры прыйшло каля 70 чалавек. Некаторыя звярнулі ўвагу, што Севярынец на частку пытанняў адказваў па-руску. Чаму так сталася? Пра гэта «НН» адказаў сам палітык.

«Сябры БХД з Гомеля перад сустрэчай папрасілі мяне адказваць на пытанні на мове звароту. Матывавалі тым, што некаторыя альбо цалкам не зразумеюць, альбо не зразумеюць дэталяў. Мы вырашылі з камандай, што зробім такі эксперымент.

Падчас стрыму для ютуб-канала «Краіна для жыцця» таксама спыталі, а ці можа Павел Севярынец увогуле размаўляць па-руску, ці разумее ён рускую мову? Можна сказаць, што размяўся ў Гомелі на веданне рускай мовы.

Чалавекі чатыры задавалі пытанне па-беларуску, ім адказваў па-беларуску. Асноўная частка выступу таксама была па-беларуску», — расказаў Севярынец.

Павел Севярынец — адзін з удзельнікаў праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыйных партый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?