Група «Сафмар» і кампанія «УДС нафта» сумарна паставяць у Беларусь 350 тысяч тон нафты ў сакавіку, паведамляе БелТА.

Як удакладнілі ў канцэрне «Белнафтахім», 300 тыс. т чорнага золата чакаецца ад «Сафмара». Яшчэ 50 тыс. т паставіць «УДС нафта». Што тычыцца перспектывы паступлення сыравіны ад «Раснафты» і «Татнафты», то перамовы па пастаўках на сакавік з гэтымі кампаніямі не праводзяцца.

Напярэдадні стала вядома, што акрамя «Сафмара» яшчэ пяць расійскіх кампаній будуць пастаўляць у Беларусь нафту без прэміі. Паведамлялася таксама пра дамоўленасці з азербайджанскай нафтавай кампаніяй Socar на пастаўку 160 тыс. т сыравіны, якую прапампуюць па нафтаправодзе Адэса-Броды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0